Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь

Мясніковіч Міхаіл Уладзіміравіч

Нарадзіўся 6 мая 1950 год у в.Новы Сноў Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці.

У 1967 годзе з адзнакай закончыў Сноўскую сярэднюю школу, у 1972 – Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут, у 1989 – Мінскую Вышэйшую партыйную школу.

Пачынаў працоўную дзейнасць інжынерам тэхнічнага аддзела дзяржаўнага праектнага інстытута «Мінскпраект».

1972 – 1973 гады служба ў радах Савецкай Арміі
1973 – 1983 гады інжынер, галоўны інжынер і на кіруючых пасадах у камунальнай гаспадарцы г.Мінска
1981 год узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны»
1983 – 1984 гады старшыня выканаўчага камітэта Савецкага раённага Савета народных дэпутатаў г.Мінска
1984 – 1985 гады намеснік старшыні выканаўчага камітэта Мінскага гарадскога Савета народных дэпутатаў
1985 – 1986 гады сакратар Мінскага гаркама Камуністычнай партыі Беларусі
1986 – 1990 гады Міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі БССР
1990 – 1991 гады Намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР – Старшыня Дзяржаўнага камітэта БССР па эканоміцы і планаванню
1991 – 1994 гады Першы намеснік Старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
1994 год прысвоена вучоная ступень кандыдата эканамічных навук
1994 – 1995 гады Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь
1995 – 2001 гады Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
1997 год, ліпень і лістапад аб’яўлены падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
1998 год прысвоена вучоная ступень доктара эканамічных навук
2000 год узнагароджаны ордэнам Айчыны III ступені
верасень 2001 год – кастрычнік 2001 год памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па асобых даручэннях
2001-2004 гады Прэзідэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
2003 год прысвоена вучонае званне прафесара
2004 – 2010 гады Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
2005 год аб’яўлена Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
2005 год узнагароджаны медалём Норберта Вінера за дасягненні ў навуцы
2008 год прысвоена вучонае званне ганаровага доктара Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага універсітэта эканомікі і фінансаў
2009 год абраны членам-карэспандэнтам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
2009 год узнагароджаны ордэнам Дружбы Расійскай Федэрацыі
2009 год узнагароджаны медалём Дзмітрыя Кантэміра Нацыянальнай акадэміі навук Малдовы
2010 год узнагароджаны ордэнам Беларускай праваслаўнай царквы Свяціцеля Кірылы Тураўскага I ступені
2010 год узнагароджаны Вялікім залатым медалём Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Арменія
снежань 2010 г. – цяперашні час Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь
 

Валодае англійскай мовай.

Жанаты. Мае сына і дачку, дваіх унукаў.